Get Adobe Flash player

Позiрк "Каляднай зоркi"

Вынiкова для нашай школы завершыýся раённы этап ХХI Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка». Дзякуючы перамозе (дыплом I ступенi) Максiмавай Юлii, вучанiцы IX класа ý намiнацыi «Ёлачныя цацкi», яе вырабы прымуць удзел ý абласной выставе-конкурсе. Дыпломам III ступенi будзе ýзнагароджана Руммо Юлiя, таксама вучанiца IX класа, якая ýдзельнiчала ý намiнацыi «Навагоднiя паштоýкi». Шчыра вiншуем дзяýчынак, якiх да ýдзелу ý конкурсе рыхтавала Готфрыд Г.А., настаýнiк працоýнага навучэння. Таксама з арыгiнальнай працай заявiлiся на конкурс Ермакова В.У., настаýнiк працоýнага навучэння, з Барташовым Мiкiтам, вучнем V класа, але, нажаль, заваяваць дыплом не атрымалася, як не атрымалася i Бычковай Нiне (IX клас). Тым не менш, вынiкi атрымалiся годнымi, а ýдзельнiкам хочацца пажадаць творчых поспехаý у далейшым.


21.11.2017

 

 

Сейчас на сайте находятся:
 13 гостей